Мікула Віталь (1913-1945?), вайсковец. Нарадзіўся ў в. Нялетава Нясвіжскага раёна. Лейтэнант польскага войска. Пад час нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Нясвіжы, у структурах БНС і БЦР па арганізацыі Самааховы і Беларускай краёвай абароны, пераклаў на беларускую мову «Страявы вайсковы статут». Пасля эвакуацыі ў Нямеччыну служыў у дывізіі Зіглінга, аднак у выніку дэзерцірства салдатаў быў арыштаваны і ўвязнены ў канцлагер Дахаў, дзе, праўдападобна, загінуў.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць