Ліхаманка Ласа, эндэмічная для Заходняй Афрыкі гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца арэнавірусам Ласа. Чалавек заражаецца ад грызуноў і хворага чалавека. Цяжкія формы часта заканчваюцца смерцю. Вірус выдзяляюць з крыві і змываў насаглоткі заражэннем культуры клетак. Серадыягностыка складаецца з пастаноўкі РЗК і РІФ.

Паведаміць пра недакладнасьць