Эмбрыёны курыныя, мадэль для лабараторнага культывавання вірусаў. Выкарыстоўваюць 4-13-дзённыя курыныя эмбрыёны з добра выражанымі сасудамі і рухомай ценню («вокам»). Вірусны матэрыял наносяць на ХАА, уводзяць у алантоісную, амніятычную поласці, у цела і сасуды эмбрыёна. Індыкацыю праводзяць з дапамогай РГА, гібелі эмбрыёнаў, паяўленнем бляшак на ХАА, ідэнтыфікацыю - сералагічнымі рэакцыямі.

Паведаміць пра недакладнасьць