абвестка // павестка

Абвестка. Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама.
Сінонім: аб'ява.
У канцы таго ж дня сяляне, што працавалі на гравійцы, прынеслі канваіраву абвестку ў сваю вёску, і праз некаторы час яе ўжо ведалі ў кожнай хаце. М.Аўрамчык.

Павестка.
1. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды-н.
Сінонімы: позва, выклік.
- Я сягоння на акопах не быў. За пасыльнага трымалі ў камендатуры. З раніцы ездзіў у вёску з павесткамі, пасля суправаджаў абоз. В.Карамазаў.
2. Круг пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе пасяджэнні; павестка (парадак) дня.
Даклад пачаўся пасля таго, калі была прынята павестка. А.Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць