абнадзеены // абнадзейлівы

Абнадзеены. Такі, якога абнадзеілі.
Сінонім: суцешаны.
Абнадзееныя Віктарам Сяргеевічам, хлопцы павесялелі. А.Якімовіч.

Абнадзейлівы. Які абнадзейвае, падае надзеі.
Сінонім: суцяшальны.
Спявалі дрэвы і - няхай ціхім, але неадольным спевам - адгукалася сэрца. Было ў той нядумнай, бесклапотнай радасці нешта надзіва юначае, даверлівае, абнадзейлівае. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць