абыходлівы // адыходлівы // адыходны

Абыходлівы. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.
Рэдактар - хлапчына свойскі, абыходлівы. Ён, здаецца, з тых ураўнаважаных людзей, якія ніколі не хвалююцца, не выходзяць з сябе і на ўсё - добрае і дрэннае ў жыцці - глядзяць паблажліва. І.Навуменка.

Адыходлівы. Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці.
Душа ў Андрэя была адыходлівая, і ён ужо не злаваў на брата. В.Карамазаў.

Адыходны. Які звязаны з адыходам адкуль-н. Пачаўся славуты адыходны рэйд атрада далёка на поўнач. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць