абязлюдзець // абязлюдзіць

Абязлюдзець. Стаць бязлюдным, пустэльным. Мы спынілі бескарысную дыскусію. Пляж абязлюдзеў, ды і нам заставацца на ім не было ніякай ахвоты. М.Лынькоў.

Абязлюдзіць. што. Зрабіць бязлюдным, пустэльным. Беззямелле, а значыць - звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі. У.Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць