агалець // агаліць

Агалець.
1. Застацца без покрыва.
Сінонім: агаліцца.
Агалела поле. Знята збажына з яго даўно. Я.Колас.
2. Крайне абяднець.
Сінонім: згалець.
Салдаты без хлеба апухлі, народ абяднеў, агалеў. Я.Пушча.

Агаліць. каго-што.
1. Пазбавіць адзення, покрыва; зрабіць голым.
Снег быў неглыбокі, на ўзгорку вятры агалілі зямлю, але ўздоўж ручая надзьмулі сумёты, і ісці было нялёгка. І.Шамякін.
2. перан. Выявіць сутнасць, сапраўдны змест чаго-н., зрабіць ясным, відавочным.
Імперыялістычная вайна рэзка агаліла і абвастрыла класавыя супярэчнасці. М.Зярніцкі.
3. перан. Пакінуць без людзей, без зброі, зрабіць даступным, адкрытым для ворага.
Эсэра-меншавіцкія здраднікі агалілі ўсю лінію фронту. І.Гурскі.

Паведаміць пра недакладнасьць