адбіўны // адбойны

Адбіўны.
1. Якім адбіваюць што-н.
Адбіўны молат.
2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі.
У цэлафанавым пакеце была твая вячэра, а магчыма, і сняданак: некалькі адбіўных з хлебам, радыска і салодкія арэшкі. Г.Ланеўская.

Адбойны. Які служыць для адбівання чаго-н.
Лепшая брыгада ламавікоў была знята з шасейкі і кінута на прарыў. Дзесяць чалавек з адбойнымі малаткамі даставіла мясцовая перасовачная калона. В.Дубінка.

Паведаміць пра недакладнасьць