адзінарны // ардынарны

Адзінарны.
1. Зроблены з адной часткі; не падвойны.
Цяпер і тут дзверы, адзінарныя, з доўгімі надворнымі завесамі. А.Кулакоўскі.
2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго.
На вузкім адзінарным ложку, што стаіць ля самага акна, ляжыць падрыўнік Кузняцоў - хлопца параніла асколкам міны. Д.Цябут.

Ардынарны.
1. Які нічым не вызначаецца; звычайны, нават пасрэдны.
Кватэра была чысценькая, акуратна прыбрана, абстаўлена ардынарнаю шырпатрэбаўскаю мэбляй. А.Жук.
2. Уст. У абазначэнні вучоных пасад: ардынарны - штатны, патрэбны па штату; проціл. экстраардынарны - звышштатны.
У 1901 годзе Карскі быў выбраны членам-карэспандэнтам, а ў 1916 годзе - ардынарным (сапраўдным) членам Расейскай Акадэміі. М.Булахаў.

Паведаміць пра недакладнасьць