адлучка // адлучэнне

Адлучка. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць.
У атрадзе быў заведзены такі парадак: дазвол на адлучку даваў толькі камандзір ці камісар. І.Сіняўскі.

Адлучэнне. Пазбаўленне каго-н. сувязей з кім-чым-н.; выключэнне з рэлігійнай абшчыны; выгнанне.
Магутнай зброяй у руках царквы было адлучэнне. А.Касмінскі.

Паведаміць пра недакладнасьць