адукаваны // адукацыйны

Адукаваны. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды; інтэлігентны, культурны, выхаваны.
Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека пра тое, пра што марылі бедныя аднавяскоўцы яго. І.Шамякін.

Адукацыйны. Звязаны з адукацыяй, асветай, навучаннем.
Кожны настаўнік абавязаны правесці экскурсіі, указаныя ў праграме, улічваючы іх вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. М.Скаткін.

Паведаміць пра недакладнасьць