адухоўлены // адушаўлёны

Адухоўлены.
1. Надзелены вышэйшымі духоўнымі здольнасцямі (пра жывёл, з'явы прыроды, рэчы).
Гэтыя радкі даюць прыклад таго, якім адухоўленым кампанентам у творчасці Броўкі з'яўляецца прырода. Полымя.
2. Поўны высакародных пачуццяў і імкненняў; які выяўляе такія пачуцці; духоўна прыгожы.
Сінонім: узнёслы.
Маладыя сінія вочы, сівая кучаравая барада і высокі лоб рабілі твар гэтага немаладога ўжо мужчыны прыгожым і адухоўленым. В.Іпатава.

Адушаўлёны.
1. Які належыць да жывых істот.
Сінонім: жывы.
Нашы продкі не ведалі істотных адрозненняў паміж жывой і нежывой прыродай. Яна ім уяўлялася аднолькава жывой і адушаўлёнай, г.зн. населенай духамі. Пытанні рэлігіі і атэізму.
2. У граматыцы: які належыць да назоўнікаў, што абазначаюць назвы жывых істот.
Сярод агульных і ўласных назоўнікаў вылучаюцца назвы прадметаў адушаўлёных: людзей, рыб, насякомых (аграном, конь, бусел, авадзень). Граматыка беларускай мовы.

Паведаміць пра недакладнасьць