акравак // акраек // акраец

Акравак. Абрэзак, шматок чаго-н. (скуры, тканіны і г.д.).
Вулічнае акно ... было заткнута кажушным акраўкам. В.Вітка.

Акраек. Край чаго-н.
У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары - хутка насоўваўся дождж. В.Быкаў.

Акраец. Кавалак хлеба (пірага, булкі), адрэзаны ад непачатага краю.
На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў даматканы абрус акраец хлеба. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць