альянс // альяс

Альянс. Саюз, аб'яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў.
Як сапраўдны бізнесмен, ён здолеў належным чынам ацаніць станоўчыя якасці найсвяцейшага партнёра і выгады, што выплывалі з гэтага альянсу. Я.Галан.

Альяс. Трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі.
Сінонім: алоэ.
На падаконніках у гаршчэчках, вялікіх і малых, цэлых і вышчарбленых, вазоны: там раслі бягонія, кактус, герань і альяс. І.Гурскі.

Паведаміць пра недакладнасьць