амплуа // ампула

Амплуа. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам.
«Гэта будзе больш, чым Тальёні, больш, чым Істоміна... і ўсё ж, гэта не яе амплуа. Ёй бы Адэту, Лебедзя». У.Караткевіч.

Ампула. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваецца ў стэрыльным выглядзе невялікая доза лякарстваў.
Ампула з глюкозай.

Паведаміць пра недакладнасьць