антракт // кантракт // кантакт

Антракт. Перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта.
Яны сустрэліся нечакана праз многа-многа год у тэатры. У час антракту сядзелі насупраць адно аднаго за маленькім чырвоным столікам у буфеце. А.Жук.

Кантракт. Пісьмовы дагавор, пагадненне двух бакоў з узаемнымі абавязацельствамі.
Кантракт яшчэ не быў падпісан, але ўсё было згаворана. К.Чорны.

Кантакт.
1. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях; узаемаразуменне.
Кантакт спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні, і мацнее з кожным тактам. В.Вольскі.
2. Злучэнне двух электрычных праваднікоў; месца такога злучэння.
Рукі пачалі таропка бегаць па прыёмніку, абмацваючы кантакты. У.Краўчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць