аператыўны // аперацыйны

Аператыўны. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.
Нашаму ж часопісу сапраўды патрэбна была аўтамашына для аператыўных выездаў у раёны, для больш непасрэднай сувязі з моладдзю калгасаў і саўгасаў. А.Кулакоўскі.

Аперацыйны.
1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй.
Сінонім: хірургічны.
Калі іх, бацькоў, упусцілі ў аперацыйны пакой, - маці з плачам кінулася да стала. Я.Брыль.
2. Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго-н.; звязаны з баявымі дзеяннямі.
Чуліся галасы, што наспеў ужо час аб'яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць