аполаг // аполак // апорак

Аполаг. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл ці раслін, якое мае выразна выказаную мараль.
Павучальны аполаг. Цікавы аполаг.

Аполак. Крайняя з бервяна дошка, выпуклая з аднаго боку.
Тут, пры дарозе, на грудку, і закапаў [салдата], паставіўшы на свежай магілцы збіты са старых, але пагабляваных аполкаў невысокі крыж. В.Адамчык.

Апорак. (звычайна мн. апоркі). Стары бот з адрэзанай халяваю.
Яшчэ трэба такую далячынь тэпаць па раскаўзанай восеньскай дарозе, мясіць густую гразь парванымі чаравікамі альбо нейкімі апоркамі, з якіх вытыркаюцца пальцы. Я.Сіпакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць