аптымальны // аптымістычны

Аптымальны. Найбольш спрыяльны для чаго-н., найбольш адпаведны чаму-н., найлепшы.
Чым бліжэй будуць умовы ўтрымання і кармлення жывёлы да аптымальных, тым больш верагодна наблізіцца да высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці. Полымя.

Аптымістычны. Поўны аптымізму, жыццярадасны.
Развязка «Раскіданага гнязда» глыбока аптымістычная. М.Ярош.

Паведаміць пра недакладнасьць