ардынарац // ардынатар

Ардынарац. Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для сувязі, выканання асобных даручэнняў і асабістых паслуг.
Адным словам, хлопец быў таварыскі, як цяпер кажуць, камунікабельны. Такіх любяць камандзіры і бяруць іх ардынарцамі, пісарамі. В.Хомчанка.

Ардынатар. Доктар бальніцы, клінікі, які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення.
Пасля заканчэння медінстытута ён першы год працаваў у паліклініцы ардынатарам.

Паведаміць пра недакладнасьць