асветлены / асвечаны // асвятляльны

Асветлены. Які асвятлілі, зрабілі светлым, бачным.
А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. Я.Колас.

Асвечаны. Тое, што і асветлены.
Асвечаныя зарой ствалы сосен чырванеюць, як золата. В.Хомчанка.

Асвятляльны. Прызначаны для штучнага асвятлення.
Белая асвятляльная ракета ўзвілася ўгору. У.Шахавец.

Паведаміць пра недакладнасьць