асвоіць // засвоіць

Асвоіць.
1. Навучыцца карыстацца чым-н.; навучыцца вырабляць што-н.
На кожным участку патрэбны былі тапографы, і я даволі скора асвоіў гэту спецыяльнасць. Ю.Гаўрук.
2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць.
Асвоіць цаліну. Асвоіць фонды.

Засвоіць.
1. Успрыняўшы што-н. новае або чужое, зрабіць прывычным для сябе.
Вучні малодшых класаў павінны добра засвоіць правілы вулічнага руху.
2. Добра зразумеўшы што-н., запомніць, вывучыць.
Старанны вучань добра засвоіць курс сярэдняй школы.
3. Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы).
Расліна засвойвае пажыўныя рэчывы з глебы.

Паведаміць пра недакладнасьць