аслеплены // аслеплы // асляпляльны

Аслеплены.
1. Пазбаўлены зроку, сляпы; часова страціўшы здольнасць бачыць што-н.
Мы на міг былі аслеплены зыркаю маланкай сіняй. Я.Непачаловіч.
2. перан. Пазбаўлены здольнасці правільна зразумець што-н., разабрацца ў чым-н.
Я быў проста аслеплены сваім шчасцем. У.Дамашэвіч.

Аслеплы. Які страціў зрок, стаў сляпым.
Сінонім: сляпы.
Магчыма, трохі памяць вінавата... Хоць бачу, як цяпер: асеннім днём вадзіў хлапчук аслеплага салдата з пазелянелым круглым медалём. С.Грахоўскі.

Асляпляльны. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам.
Сінонім: вельмі яркі.
Асляпляльная маланка запаліла ўсё неба, і тут жа ўдарыў траскучы і рэзкі пярун. У.Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць