асмуглы // асмужаны // асмяглы

Асмуглы.
1. Цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы.
Асмуглыя рукі яе захінаюць кажушок стары. П.Глебка.
2. Зацягнуты смугою; туманны, імглісты; асмужаны.
Вялікае барвовае сонца нізка павісла над асмужанымі дубровамі. С.Грахоўскі.

Асмяглы. Перасохлы, сухі.
Ён расплюшчвае вочы, напружваецца з усяе сілы, шэпча асмяглымі вуснамі. У.Мехаў.

Паведаміць пра недакладнасьць