атамнік // атамшчык

Атамнік. Спецыяліст па атамнай энергіі.
- Нарабілася ж такое, што не толькі нам, вучоным-атамнікам, на гады работы хопіць, але і біёлагам, заолагам, медыкам, глебазнаўцам ды і ўсім астатнім... Б.Сачанка.

Атамшчык. Прыхільнік выкарыстання атамнай зброі; падпальшчык вайны.
Ваяўнічы атамшчык. Агрэсіўны атамшчык.
Няправільна. Разглядаючы макет, заўважаю, наколькі своеасаблівае архітэктурнае аблічча пасёлка атамшчыкаў (трэба: атамнікаў): адсутнічаюць замкнёныя кварталы, дамы - рознай вышыні, ад аднаго да дзевяці паверхаў, фарміруюць выразны сілуэт. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць