баечны // байкавы

Баечны. Які мае адносіны да байкі - кароткага твору алегарычнага характару.
У беларускай літаратуры ўжо склалася пэўная баечная традыцыя. Я.Казека.

Байкавы. Які мае адносіны да байкі - мяккай варсістай тканіны; зроблены з такой тканіны.
На двух'ярусных нарах узвышаліся туга набітыя сеннікі, засланыя байкавымі коўдрамі. М.Даніленка.
Няправільна. Багушэвіч у байкавым (трэба: баечным) жанры імкнуўся прадаўжаць лепшыя традыцыі расейскай і польскай класічных літаратур. М.Ларчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць