бачаны // бачны

Бачаны. Такі, якога бачылі; які ўжо сустракаўся.
Яму [кату] упадабаліся яшчэ два ніколі не бачаныя стварэнні. На лугавінцы, поблізу загона кусцістага жыта, хадзіла навязаная каза, а пры ёй бегалі, дурэючы, двое шэранькіх яе дзетак-казлянят. М.Лужанін.
Няправільна. Кулеш ляжаў і чакаў, пакуль абзавуцца ў садзе птушкі, пакуль пачне пасвістваць, як у трубачку, вялікая жоўтая і ніколі не бачаная (трэба: не бачная) птушка івалга. А.Жук.

Бачны. Які ўспрымаецца зрокам; даступны зроку; відавочны.
Параўнаць тое, што было гады тры назад, і тое, што ёсць цяпер, цяжка. Змены бачныя. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць