белізна / бель // бялізна

Белізна. Яркі, белы чысты колер чаго-н.
Беларусу і ў Парыжы сняцца белізна бяроз і сосен медзь. П.Панчанка.

Бель. Тое, што і белізна.
Снежная пустэча. Бель у вочы коле... І адна бяроза - вартаўніца поля. Д.Бічэль-Загнетава.

Бялізна. Нацельнае адзенне, а таксама вырабы са светлай тканіны для бытавых патрэб (ручнікі, прасціны, абрусы і г.д.).
Маці хадзіла таксама на падзённую работу: то мыла чужую бялізну, то падлогі, то прыбірала двары ў багатых дамах. М.Лынькоў.
Няправільна. Праязджаючы міма нас, трактарыст высоўваў з акенца галаву і махаў замурзанай рукой, а кабеты ўсміхаліся на ўсе свае белыя зубы - бялізна (трэба: белізна) гэта асабліва кідалася ў пыле. Б.Сачанка.

Паведаміць пра недакладнасьць