бескарыслівы // бескарысны

Бескарыслівы. Які не імкнецца да асабістай карысці, выгады.
У гісторыі славянскіх літаратур цяжка знайсці прыклад больш трывалай, высакароднай і бескарыслівай дружбы, чым дружба Міцкевіча і Чачота. А.Мальдзіс.

Бескарысны. Які не прыносіць карысці.
Сінонімы: дарэмны, марны.
Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі - гэта была бескарысная работа. Э.Самуйлёнак.
Няправільна. Бліжэй за ўсіх у гэтую пару яму стаў Іваноў з яго бескарыснай (трэба: бескарыслівай) самаадданай душой, з яго фанатычнай прыхільнасцю да мудрасці і праўды. В.Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць