буран // бурун

Буран. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу ці пяску; снежная бура, завея, завіруха.
Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. У.Шыцік.

Бурун. Пеністыя хвалі, якія з вялікім шумам разбіваюцца аб прыбярэжныя і падводныя скалы, вобмелі.
Па рацэ, напінаючы тросы, паўзуць рудавозы і баржы, гружаныя набраклымі круглякамі, з трэскам імчацца вёрткія маторкі ў бурунах вясёлкавых пырскаў. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць