вадаскат // вадаскід // вадаспад // вадасцёк

Вадаскат. Спад вады з высокага, але не стромкага ўступа ў рацэ, ручаі.
Плынь на вадаскаце больш імклівая, хуткая, чым на роўным месцы.

Вадаскід. Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.
Калі вада моцна напірала на дамбу, адкрывалі вадаскіды і спускалі яе лішкі.

Вадаспад. Паток вады, што спадае са стромкага ўступа ў рэчышчы ракі.
Высока ўзнімаліся пырскі ад шумнага вадаспаду, ярка іскрыліся на сонцы.

Вадасцёк. Пакатае месца, па якім сцякае вада; прыстасаванне для сцёку вады (труба, жолаб).
Па вадасцёках бурліла ад ліўня вада, пералівала цераз край.

Паведаміць пра недакладнасьць