Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

вадзяністы // вадзяны // водны

Вадзяністы.
1. Які ўтрымлівае лішкі вады, вільгаці.
Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. З рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу. Я.Брыль.
2. Слаба афарбаваны, бясколерны, бялёсы, падобны на ваду.
Часалі, пілавалі, стругалі, прыбівалі, пакуль вецер не нагнаў вадзяністую, на ўсё неба хмару. В.Мыслівец.
Няправільна. Выхапіў з жончынай рукі ордэр, пачаў яго мацаць, круціць у пальцах, прыслепвацца да пячаткі. Не вытрымаў, нават паглядзеў праз яго на святло і, убачыўшы на паперы вадзяністыя (трэба: вадзяныя), як на грашах, знакі, толькі паверыў цяпер, што дакумент сапраўдны, не падроблены. М.Капыловіч.

Вадзяны.
1. Які мае адносіны да вады, утвораны з вады.
Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. М.Лупсякоў.
2. Які жыве, расце, існуе ў вадзе.
Сітнягі ледзь шапацелі пад напорам плыні, крычаў вадзяны бугай. У.Караткевіч.
3. Які прыводзіцца ў дзеянне, рух вадою.
Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок. С.Александровіч.
Няправільна. Туман гусцеў, распаўзаўся і паступова ўкрываў пушыстай белай коўдрай вадзяную (трэба: водную) роўнядзь. Я.Курто.
У выразе: вадзяныя   знакі - літары і фігуры на паперы, якія ставяцца ў час вырабу паперы і бачныя толькі на прасвет.
У старадрукаваных кнігах важнае ўсё: тэкст выданняў, іх афармленне, гатунак паперы, вадзяныя знакі, фармат кнігі, пераплёт і г.д. С.Александровіч.

Водны. Які маё адносіны да вады, звязаны з вадою.
Адбіваюцца ў воднай гладзі магутныя шапкі векавых дубоў. А.Васілевіч.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020