ветравы // ветравы // ветраны // ветраны

Ветравы. Які мае адносіны да ветру.
Ветравы: павеў, подых, напор, шквал і г.д.
Лоўгач нечакана заўважыў, што няясны ветравы спеў за яго спінай, на другі бок парома, мацнее. А.Савіцкі.

Ветравы. Прызначаны для засцярогі ад ветру.
Ветравы шчыток; ветравое шкло.
Ветравое шкло ў дробных кроплях - глядзіш на свет, што праз густое рэшата, пакуль не забегаюць знадворку дзве чорныя стрэлкі-вусікі. І.Пташнікаў.

Ветраны.
1. З ветрам; які суправаджаецца ветрам.
Давялося вылазіць з цёплай машыны ў ветраны снегапад і пехатою ісці некалькі кіламетраў. Я.Сіпакоў.
2. перан. Разм. Легкадумны, несур'ёзны; пусты.
Яна здавалася Максіму Сцяпанавічу несур'ёзнай, ветранай. У.Карпаў.

Ветраны. Які прыводзіцца ў дзеянне сілаю ветру.
Ветраны: млын, рухавік і г.д.
Сілу ветру чалавек скарыстоўвае вельмі даўно. Парусныя судны і ветраныя млыны прымяняліся ўжо ў глыбокай старажытнасці. Фізічная геаграфія.

Паведаміць пра недакладнасьць