выгада // выгода

Выгада. Карысць, прыбытак; разлік.
Да людзей у хаты ён [брыгадзір] ніколі не заходзіў, каб не сказалі, што п'е ці мае нейкую выгаду. У.Дамашэвіч.

Выгода. Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца; прыволле.
Кювет зарос густой травою. На выгодзе яна пабуяла. Цяпер яе не выкошваў чалавек, не скубла і не клычыла жывёла. М.Аўрамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць