вытрываць // вытрымаць

Вытрываць.
1. што. Цярпліва, стойка перанесці што-н.; выцерпець.
Я і гэта вытрываў моўчкі, бо ведаў, што сказаў праўду. В.Казько.
2. без дап. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку, стрыманасць; сцярпець.
Памятаю, мароз на вуліцы - не вытрываць, а тут яшчэ вецер. А.Васілевіч.

Вытрымаць.
1. што. Не паддацца ўздзеянню цяжару, ціску і г.д.; устаяць.
Першую машыну мост вытрымаў. І.Мележ.
2. перан. што і без дап. Стойка перанесці што-н.; праявіць вытрымку; выцерпець.
Збіраючыся ў дарогу, [Захар] не думаў, ці вытрымаюць дзеці, калі дарога выдасца доўгай, цяжкай? В.Карамазаў.
3. што. Выявіць сваю падрыхтоўку, годнасць у працэсе праверкі.
Усе ў доме з вялікай радасцю ўспрынялі вестку, што я вытрымаў экзамен і прыняты ў гімназію. Я.Рамановіч.
4. перан.; што. Не ўступіць, праявіць цвёрдасць.
Позірк яго я не мог вытрымаць, вочы адводзіў, быццам натыкаўся на нешта пякуча-вострае. В.Хомчанка.
5. Захаваць што-н.; не дапусціць адхілення.
Але калі яшчэ ў часы Пушкіна цяжка было вытрымаць класічны канон, то чаго чакаць сёння? А.Лойка.
6. што. Працяглым захоўваннем у адпаведных умовах давесці да высокай кандыцыі, якасці; даць выстаяцца, вылежацца.
Вытрымаць сыр. Вытрымаць віно.

Паведаміць пра недакладнасьць