гадзіннікавы // гадзінны

Гадзіннікавы. Які мае адносіны да гадзінніка; звязаны з вытворчасцю і продажам гадзіннікаў.
Часу да выбуху, устаноўленага на гадзіннікавым механізме, заставалася ўсяго пяць хвілін. Звязда.

Гадзінны. Які працягваецца гадзіну; атрыманы за гадзіну, разлічаны на гадзіну.
Гадзінная лекцыя. Гадзінная норма выпрацоўкі.

Паведаміць пра недакладнасьць