газетніца // газетчыца

Газетніца. Папка для захоўвання газет.
Свежыя газеты ляжалі, як заўсёды, у газетніцы на старшынёўскім стале.

Газетчыца.
1. Прадаўшчыца газет.
Газетчыцы цяпер ужо скардзяцца, што не хапае ў кіёсках газет на продаж.
2. Разм. Супрацоўніца газеты; журналістка.
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі суседка працуе газетчыцай, яе сяброўка - на дзяржаўным радыё.

Паведаміць пра недакладнасьць