ганьбаваць // ганьбіць // ганіць

Ганьбаваць.
1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.
Андрэй, як і кожны машыніст, не любіць гаварыць аб сваіх ахвярах, не прынята, дый нашто: сябе ганьбаваць, сказаць аб сваім недаглядзе. М.Лынькоў.
2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць.
Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.

Ганьбіць. каго-што.
1. Зневажаць чыю-н. годнасць; асуджваць, няславіць.
Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага? К.Чорны.
2. Быць ганьбай для каго-чаго-н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі.
Не ўсякая беражлівасць упрыгожвае чалавека і не ўсякая неашчаднасць ганьбіць яго. В.Каваленка.

Ганіць. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку; асуджаць, абгаворваць.
Заўсёды мімаволі з'яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае ганіць іншых. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць