глушак // глушэц

Глушак. Абл. Глухі чалавек; глушэц (у 2 знач.).
Размаўляючы, глушак заўсёды крычыць, бо сам не ўсё чуе.

Глушэц.
1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.
Глушэц такуе на досвітку. Ён, такуючы, нічога не заўважае вакол і не чуе, акрамя свайго спеву. Нездарма ў народзе яго назвалі глушцом. А.Курскоў.
2. Разм. Глухі чалавек; глушак.
Стары крыўдзіўся, калі яго называлі глушцом.

Паведаміць пра недакладнасьць