гранёны // гранільны

Гранёны. З абточанымі, шліфаванымі гранямі. Ён перакінуў нагу праз заслончык, нібы знарок паказваючы свой новы чаравік у блішчастых гранёных шыпах і падкоўцы на абцасе. В.Адамчык.

Гранільны. Які мае адносіны да гранення - абточвання, шліфоўкі чаго-н.; прызначаны для гранення.
Гранільная майстэрня. Гранільны інструмент.

Паведаміць пра недакладнасьць