грызня // згрызота

Грызня.
1. Кусанне адзін аднаго зубамі (пра жывёл).
Чутно, схопяцца там [ганчак з ваўком] - грызня, гіркат, трэск - і зноў загулялі па лесе далей. М.Ракітны.
2. перан. Сварка, спрэчка, лаянка.
Увесь трагізм вясковага побыту, грызня за зямлю і ўласнасць добра адлюстравана ў апавяданні С.Бірылы «Стражнік». С.Александровіч.

Згрызота. Разм.
1. Душэўныя мукі, перажыванні.
На Максімавым твары не заўважалася нічога такога, што сведчыла б аб згрызотах і трывогах душы. Я.Колас.
2. звычайна мн. Спрэчкі, звадкі.
Добра было б жыць на свеце людзям, калі б яны маглі чытаць думкі другіх. Тады б мо не было паміж імі ні згрызот, ні непаразуменняў. Р.Сабаленка.

Паведаміць пра недакладнасьць