грымлівы // грымотны // грымучы

Грымлівы. Які стварае моцны шум, грукат; з громам, грымотамі.
Парожняя фурманка больш грымлівая, чым з паклажай.

Грымотны.
1. Які стварае гром, грымотны; з грымотамі.
І шугнуў дождж налётам смелым, павіс абрусам густа-белым над гэтым лугам, над палямі і льецца коса ручаямі, бы невад цягнецца грымотны, і б'юцца кроплі ў пыл вільготны. Я.Колас.
2. Вельмі гучны, аглушальны; падобны па гучанню на гром.
А там, у далечыні за лесам, пачыналася грымотная начная бойка. В.Быкаў.

Грымучы. Які моцна грыміць; шумны, гучны.
Млын меле, млын меле ячмень гэты зорны, аж ходарам ходзяць грымучыя жорны. М.Танк.

Паведаміць пра недакладнасьць