Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

дажджавальны // дажджавы // дажджлівы / дажджысты

Дажджавальны. Прызначаны для дажджавання - штучнага арашэння.
Затраты на будаўніцтва вадаёма і дажджавальнай устаноўкі акупяцца за паўтара-два гады. Звязда.

Дажджавы. Які паходзіць з дажджу, утвораны дажджом.
Дажджавая вада застаецца на паверхні зямлі, а часткова прасочваецца ў зямлю. Я.Колас.
|| Які нясе дождж; багаты дажджом. Вецер за ноч разагнаў дажджавыя хмары, неба над лесам ззяла незвычайнай чысцінёй. Я.Курто.
|| Прызначаны для засцярогі ад дажджу; дажджавік. Лысы чалавек у дажджавым плашчы прынёс Міколку пасылку ад бацькі. З.Бядуля.
У выразе: дажджавы   чарвяк - чырвоны земляны чарвяк.
Гэтакай мясціне рады мы з табой, рыбак. У нас добрая прынада - дажджавы чарвяк. А.Вялюгін.

Дажджлівы. Шчодры на дождж, з частымі дажджамі.
Пачатак чэрвеня быў дажджлівы і халодны. С.Грахоўскі.
Няправільна. Ліхтары зусім патанулі ў дажджлівай (трэба: дажджавой) ігмле. П.Пестрак.

Дажджысты. Разм. Тое, што і дажджлівы.
Ды што паробіш, надта ж ранняй і дажджыстай была вясна гэтая. М.Вышынскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020