дапытванне // дапытлівасць // допыт

Дапытванне. Настойлівае, падрабязнае распытванне пра што-н.
Нарэшце, ён, здаецца, уведаў пра ўсё, што яго цікавіла, і гэта даволі надакучлівае дапытванне, відаць, ужо канчалася. ЛіМ.

Дапытлівасць. Імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды; цікаўнасць.
Ярмоленку здалося, што ў гэтым пытанні было не то дзівацтва, не то кплівасць, не то як бы нават звычайная дзіцячая дапытлівасць. І.Сіўцоў.

Допыт. Апытанне падследнага ці сведкі для высвятлення абставін справы; дазнанне.
Кожны дзень кагосьці выводзілі з камеры на допыт, кагосьці прыцягвалі напаўжывога. І.Новікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць