дубільны // дублёны

Дубільны. Які мае адносіны да дублення - апрацоўкі шкур вымочваннем у спецыяльных растворах.
Цемра востра, па-начному пахнула грыбамі, вільготнай лістотай, моцным дубільным духам дубовых хмызоў і трошкі душным, лазенным водарам бяроз. У.Караткевіч.

Дублёны. Выраблены дубленнем; зроблены са шкур, апрацаваных дубленнем.
Ён быў у добрым дублёным кажусе, і мароз, здаецца, адскокваў ад яго. Маладосць.

Паведаміць пра недакладнасьць