едкі // ядкі

Едкі.
1. Які раз'ядае, разбурае што-н. хімічна; які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.
Абапал дарогі дагаралі хаты, і ўдушлівы едкі смурод пажарышчаў раздзіраў грудзі. В.Быкаў.
2. перан. З'едлівы, калючы.
І смех там быў, былі і жарты, і кпіны едкія, і злосць. Я.Колас.

Ядкі. Разм. Які са смакам есца, ахвотна паядаецца; смачны, пажыўны.
Атава там ужо адрастаць пачала, а трава ядкая, спажыўная. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць