ёмісты // ёмкі

Ёмісты. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н.
Сінонім: умяшчальны.
У вялікай, ёмістай карзіне ён носіць цётцы соль, газу, брускі зеленаватага мыла. І.Навуменка.

Ёмкі.
1. Якім добра і прыемна карыстацца.
Сінонім: зручны.
Адзін з валуноў нагадвае шыракагрудага скакуна, які праваліўся нагамі ў зямлю, і я саджуся на яго, нібыта ў ёмкае сядло. В.Карамазаў.
2. Зграбны, спрытны.
Сінонім: лоўкі.
А пуга дужа ж ужо ёмкая была... Я.Сіпакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць