жаўцець // жаўціць

Жаўцець.
1. Вылучацца сваім колерам, віднецца.
Бераг быў высокі, жаўцеў глінаю, зелянеў лазовымі кустамі. М.Лупсякоў.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер.
Злева ляжалі яшчэ зялёныя гароды, рана пачыналі жаўцець і асыпацца сады. В.Карамазаў.

Жаўціць. што. Рабіць што-н. жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.
Кепска, аднак, рысаваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць