заахвочаны // заахвочвальны

Заахвочаны. Такі, якому прывілі ахвоту, цягу да чаго-н.; прыахвочаны да чаго-н.; адзначаны, ухвалены.
А ён, заахвочаны ўвагаю, усё больш запальваўся. Л.Арабей.

Заахвочвальны. Прызначаны для заахвочвання.
Дзевяць кніг і альбомаў выдавецтва «Беларусь» адзначаны заахвочвальнымі дыпломамі конкурсу. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць